Старонка:Апавяданьні (Адам Бабарэка).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хто ўспамінаў са стараны, што даўней і заработкі былі, і грошы пра чорны дзень, адным словам, калі казалася пра „гожасьці“ струхлеўшага часу.

— Ці-ж-бы я гэтак зрабіў з сенакосам? Аднаму па-горла, будзе вось вясною прадаваць, а другому і нічога не далі. Калі даваць, дык усім — на каровы.

— Гэтак, гэтак!

— Прадаваць кажаш, Мікіта — чулася некалькі галасоў, — так… але так…

Гэта дапамагала Мікіту вяршыць.

— Чаго вы прыціхлі, чаго маўчыце, чаму даяце волю ім, — прасьцерагаў Пятрусь, але гэта прасьцярога ня мела належнага водгуку.

Толькі нарэшце схамянуліся, як Мікіта ўжо загадваў сабе хурманку, каб ехаць у воласьць.

— Другое ўлады нам ня трэба. Гэта — наша матка. А прыежджым мы ня вельмі дамо разгульваць, — з нейкай асанасьцю гаварыў ужо Мікіта.

Ён на перавыбарах увесь час гаварыў у руку воласьці, „бо гэтак-жа трэ было“, „іначай нельга“, казаў ён потым Міколу за чаркаю самагонкі.

— Хэ, прыпёрся гэта ка мне Пятрусь, а я яму зразу — заплаці за заяву, а сам можаш за дзьверы.

— Так іх, так. Хай знаюць, — хваліў Мікола Мікіту.