Старонка:Апавяданьні (Адам Бабарэка).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І Мікіта пачынаў лаяць усіх.

Гэта-ж думаць, Мікіта меў дзьве валокі зямлі, даўней парабкоў трымаў, а цяпер у яго аднялі палавіну зямлі і аддалі бруковым. Колькі раз хадзіў у воласьць — нічога не памагло. Вось цяпер Мікіта і скардзіўся, ды ня то „скардзіўся“, а нават гуртаваў каля сябе гэтакіх, як і сам.

— Трэба сталых гаспадароў выбіраць у воласьць, — казаў Мікіта.

— А то пасадзяць абадранцаў… Яны і гаспадаркі ня ведаюць і жыцьця нашага ня знаюць.

Калі Мікіта казаў пра „сталых“ гаспадароў — вядома было, якіх. Іх — трох у вёсцы. Усе маюць па дзьве ды і больш валок зямлі, шмат коняй, гаўяды, трымаюць парабкоў. Гэткага жыцьця, праўда, ня зналі тыя, каго Мікіта зваў „абадранцамі“. У іх ня было на чым гэтак гаспадарыць, ды і часу ня было, каб жыць палюдзку. Заўсёды ім трэ было то адрабляць, то зарабляць. Цяпер-жа „абадранцы“ пачалі „станавіцца на ногі“, як казалі і самі Шпэндзікі, а гэта было не пад густ апошнім. Вось яны ўсякім чынам стараліся перашкаджаць, каб „абадранцы“ не зрабіліся „дзедзічамі“.

Давядзецца якія зборы рабіць, ці хурманкі адбываць, зараз Мікіта крычыць: „На дзесяціны разлажыць“, „з двара адбываць“. Гэтак мяркуе, каб увесь цяжар клаўся на бяд-