Старонка праверана
ЗЬЯВА 3-я
Корыфэй
Як ты глядзіш на гэтае? Пашла жанчына,
Ні добрага, ні злога слова не сказаўшы.
Весьнік
Дзіўлюся я і сам. Але й надзею маю,
Што, аб бядзе пачуўшы сына, прад усімі
Яна ня хоча плакаць, але ў хаце
Яна стагнаць пачне з прыслужніцамі разам,
Аплакваць разам з імі хатнюю бяду,—
Занадта мудрая яна, каб зло рабіць.
Корыфэй
Ня ведаю. Але здаецца мне,
Што небясьпечна надта цяжкае маўчаньне,
Як і вялікі і шалёны крык.
Весьнік
Ў палац пайду я, каб пазнаць ці не схавала
У сэрцы хворым штось таемнае яна.
Бо праўду кажаш ты: страшэнны знак,
Калі занадта цяжка хтось маўчыць.
(Адыходзіць у палац)