Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана
— 91 —

ЗЬЯВА 4-я

(Уваходзіць Крэонт з трупам Гэмона на руках)

Корыфэй

Але вось сам ўладар. Ён нясе на руках
Сынаў труп, што паказвае ясна усім,
Калі праўду казаць, што злачынства зрабіў
Ня чужы хтось, а бацька сам родны яго.

КОММОС

(Жалобная песьня)

Крэонт

Строфа 1-я

Грэх неразумнага розуму,
Згубная ўпартасьць!
Бачце,—забойца й забіты—
Бацька і сын.
Гора прынесьлі прысуды мае.
Сын мой, ты раньняю сьмерцю памёр малады.
Сын мой! Дзіця!
Памёр ты, загінуў
Не праз сваю неразважнасьць,
А праз маю.