Гэта старонка не была вычытаная
Гэмон
Калі памрэ яна, памрэ яшчэ другі.
Крэонт
Ужо да таго дашоў, што пагражаеш мне?
Гэмон
То не пагроза, то адказ на нерассуднасьць.
Крэонт
На гора ўласнае мяне навучыш ты,
Бо нерассудны сам—мяне вучыць ты хочаш.
Гэмон
Калі-б ня быў ты бацька мой, сказаў-бы я,
Што розуму ня маеш ты зусім.
Крэонт
Дык так? Даю прысягу я Олімпам, ведай,
Што не на радасьць ганіш ты мяне.
Гэй, варта, гэй! Прывесьці тую пошасьць,
Няхай прад жаніха вачыма тут памрэ!
Гэмон
Ня будзе гэтага! Перад вачыма
Маімі не памрэ яна, але ніколі
Ужо ня убачыш ты мяне сваймі вачыма.
Шалей між тых, каму твае шаленствы любы.
(Хутка адыходзіць)