Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 63 —

Крэонт

Ці-ж ёсьць няпраўда—ўладу шанаваць сваю?

Гэмон

То не пашана ўлады, то багоў зьнявага.

Крэонт

Як ты агідны мне, жанчыны раб!

Гэмон

Ганебных спраў затое я рабом ня буду.

Крэонт

Ты ў кожным слове толькі й думаеш аб ёй.

Гэмон

I аб табе, і аб сабе, і аб багох.

Крэонт

Жанчыны раб! Мяне не збаламуціш!

Гэмон

Жадаеш сам казаць, а слухаць не жадаеш?

Крэонт

Яе жывую ты ня будзеш жонкай мець.