Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 62 —

Гэмон

Вось ты цяпер сказаў, як малады дзяцюк.

Крэонт

Ці я, ці іншы хто тут мае ўладу?

Гэмон

Ня можа горад наляжаць да аднаго.

Крэонт

Ён ўласнасьць ёсьць таго, хто ўладу мае.

Гэмон

Як добра быў-бы ты ў пустыні ўладаром!

Крэонт

Ну, за жанчыну ты, як бачу, добра б‘ешся.

Гэмон

Калі жанчына—ты. Я дбаю аб табе.

Крэонт

Нягоднік! З бацькам ты спрачаешся загэтым?

Гэмон

Бо бачу я, як робіш ты няпраўду.