Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 61 —

Крэонт

Уладар, калі ён мудра кажа, слухайся яго,
А ты—яго. Абодва добра вы казалі.

Крэонт

Я ўжо стары. Няўжо вучыцца буду
Я розуму ад гэткіх дзяцюкоў?

Гэмон

Вучыся праўдзе толькі ты. Калі-ж я малады,
Глядзі не на гады мае, але на справы.

Крэонт

Злачынцаў шанаваць ёсьць справа у цябе?

Гэмон

Злачынцаў шанаваць ня стаў-бы я прасіць.

Крэонт

I гэтую злачынцай ты ня лічыш?

Гэмон

Увесь народ тэбанскі гэтага ня лічыць.

Крэонт

Ці можа мне народ загадваць, як рабіць?