Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 50 —

Што дзьве бяды і гібелі гадую трону.
Скажы ты мне, ці ты прызнаешся у тым,
Што разам з ёю труп хавала, альбо ты
Дасі прысягу, што ня ведаеш нічога?

Ісмэна

Калі яна, тады і я рабіла. Разам
Рабілі справу мы, адказ нясем абедзьве.

Антыгона

Няпраўду-ж кажаш ты. Ты не хацела,
І я ня прыняла твайго удзелу ў справе.

Ісмэна

Сястрынька бедная мая, я не саромлюся
Прыняць удзел ў тых муках; што ты панясеш.

Антыгона

Чыя была та справа,—Гадэс ведае і цені.
Я-ж ня люблю таго, хто любіць толькі словам.

Ісмэна

Сястрынька, родная, дай разам мне з табою
Памерці і нябожчыку пашану тым аддаць.

Антыгона

Са мной ты не памрэш. Чаго не дакранулася,
Сваім ты ня лічы. Адна памру я толькі.