Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 49 —

Антыгона (паказваючы пад зямлю)

Хто ведае, якія думкі там аб гэтым?

Крэонт

Ня можа вораг быць сябром пасьля і сьмерці.

Антыгона

Мой лёс—ўзаемная любоў, а не нянавісьць.

Крэонт (паказваючы пад зямлю)

Ідзі-ж туды і там любі, як хочаш.
Пакуль жыву, жанчына ўладу мець ня будзе.

(З палацу выходзіць Ісмэна)

ЗЬЯВА 2-я

Корыфэй

Але вось прад дзьвярыма Ісмэна стаіць.
Шчыра любячы брата, яна сьлёзы льле.
Над брывамі яе хмара смутку ляжыць,
І чырвоны ўвесь твар,
Па прыгожых шчакох яе сьлёзы цякуць.

Крэонт (да Ісмэны)

Ты, што ў мой дом як быццам гадзіна упоўзшы,
I Патайна кроў маю піла, а я ня бачыў,