Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 51 —

Ісмэна

Якое ўжо жыцьцё мне будзе без цябе?

Антыгона

Крэонта запытай,—аб ім ты клапацілась.

Ісмэна

Чаму-ж з мяне сьмяешся? У тым няма-ж карысьці.

Антыгона

Калі сьмяюсь з цябе, сама нясу пакуту.

Ісмэна

Чым я цяпер магла-б табе пацеху даць?

Антыгона

Дбай аб сабе. Твайму збаўленьню не зайздрошчу.

Ісмэна

Ох, гора мне! Няўжо твой лёс не падзялю?

Антыгона

Ты-ж выбрала жыцьцё, а я абрала сьмерць.