Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 48 —

Крэонт

Ці-ж братам той ня быў, хто згінуў ў бойцы з ім?

Антыгона

Так, брат і той, адны бацькі у нас.

Крэонт

Чаму-жа гэтага зьняважыла ты так?

Антыгона

Ня будзе так казаць нябожчык Этэокль.

Крэонт

Дала-ж пашану злому ты такую-ж, як яму.

Антыгона

Ня раб яго загінуў, згінуў родны брат.

Крэонт

Радзіму нішчыў той, другі абараняў.

Антыгона

Сьмерць дзеля ўсіх адны законы мае.

Крэонт

Дык нельга-ж, нельга добрага раўняць са злым!