Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 47 —

Крэонт

Нічога больш. Вось ўсё, чаго жадаю.

Антыгона

Чаму-ж яшчэ марудзіш? Словы ўсе твае
Мне прыкрыя і будуць прыкрымі заўсёды.
Дый і табе таксама я зрабіла прыкрасьць.

(У задуменьні)

Але-ж чым я магла-б здабыць такую славу,
Якую я здабыла, брата пахаваўшы?

(Да хору)

Вы ўсе згадзіліся-б, што я зрабіла добра,
Калі-б не замыкаў вам вуснаў страх.

Крэонт

Так думаеш адна з усіх Кадмейцаў[1] ты.

Антыгона

Такія-ж думкі ў іх, і толькі прад табой маўчаць.

Крэонт

Ня сорамна табе ня быць з усімі разам?

Антыгона

Я не саромлюся аддаць пашану брату.

  1. Кадмейцы—тэбанцы, бо горад Тэбы закладзены быў Кадмам.