Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана
— 40 —

Законы даў гарадом, збудаваў
Хаты, каб уцякаць
Ад халадоў і дажджоў.
Многаразумны, ён страху ня знае зусім
Прад тым, што наступіць.
Толькі ня можа ён перамагчы
Сьмерць, хоць ад цяжкіх хваробаў
Лекі знашоў.

Антыстрофа 2-я

Ён мудра мастацтвы стварыў,
Ніколі такіх ня было.
Але блукае між злом і дабром:
Законы людзей паважае
I праўду сьвятую багоў.
Першы ў горадзе будзе апошнім, калі
Адважны ён толькі на зло.
Разам з такім я ня буду дзяліць
Ні хаты, ні думак.