Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 14 —

чымся 100 драм, з якіх да нас дашло толькі сем: Аянт, Антыгона, Цар Эдып, Электра, Трахінкі, Філёктэт і Эдып у Колёне.

Зьмест „Антыгоны“ ўзяты з так званага Тэбанскага цыклю мітаў. Падзеі, папярэднія тым, якія апавядаюцца ў „Антыгоне“ , замыкаюцца ў наступным.

Тэбанскі цар Ляй, сын Лябдака, скраў у Пэлёпа яго маладога сына Хрызіппа. За гэтае ён быў пракляты багіняю сям‘і Гэраю, і ў родзе яго (родзе Лябдакідаў) запанаваў „Алястор“, страшэнны няўмольны дух помсты, які адгэтуль будзе гнаць усіх патомкаў Ляя, пакуль ня згіне ўвесь род Лябдакідаў. Ляю было напрарочана аракулам, што ад яго народзіцца сын, які заб‘е свайго бацьку і ажэніцца са сваёй маткаю[1]. Калі сапраўды ў Ляя нарадзіўся сын Эдып, Ляй, каб унікнуць ажыцьцяўленьня оракулу, аддаў дзіцёнка свайму пастуху і загадаў, каб той аднёс яго на гару Кітэрон і кінуў у лесе дзікім зьвяром. Але

  1. Чым-жа вінанатыя патомкі Ляя? І ці могуць нас цікавіць розныя оракулы, забабоны і г. п.? Гэтыя пытаньні ставіць проф. Ф. Зелінскі у сваім эцюдзе аб Эсхіле і адказвае: А я перапытаюся: ці ня бывае цяпер людзей, якім лепш было-бы паслухацца разумнае парады лекароў (ад іх цяпер выходзяць гэткія оракулы) і не нараджапь дзяцей? Дык не, яны гвалтуюць прыроду, плодзяць сабе потомкаў і гэтым сапраўды уводзяць Алястора у сваю хату. Нараджаюцца дзеці хілыя, хваравітыя, злачынныя, закатаваныя праклёнам ад дня снайго нараджэньня. Сымболі зьмяняюцца, сэнс застаецца той самы».