Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 13 —


Utoi synechtein, alla symfilein edyn, „мой лёс—узаемная любоў, а не нянавісьць“ ёсьць сымболь веры і старажытнае Грэцыі і будучага соцыялістычнага грамадзянства (і ранейшага хрысьціянства). Вось чаму такія творы. як „Антыгона“ , не забыты эўропэйскім чалавецтвам і дагэтуль і ня будуць забытымі ніколі. Вось чаму ня будзе забыты ніколі Софокль, як ня будзе забыты другі вялікі грэк, можа быць першы інтэрнацыяналісты, Сократ, які на пытаньне, дзе ён жыве, адказваў: „У сьвеце“.

Софокль, сярэдні ў вялікай трыадзе грэцкіх драматургаў (Эсхіль, Софокль і Эўрыпід), нарадзіўся ў 496 годзе да нашае эры ў Колёне каля Атэн. Яшчэ ў моладасьці ён зварочваў на сябе агульную ўвагу сваім фізычным хараством і музычнымі здольнасьцямі. У 480 годзе, яшчэ маладым юнаком, ён у часе публічнага сьвята пасьля Салямінскае перамогі кіраваў хорам юнакоў, скакаў і пяяў, і йграў на ліры пэан (песьню перамогі). Першы раз ён выступіў на драматычных агонах у Атэнах у 463 годзе. Яго супраціўнікам быў вялікі Эсхіль, і Сафокль адразу-ж перамог і атрымаў першую нагароду. Пасьля гэтага да самай сьмерці ён выступаў яшчэ больш за 20 раз і бадай што заўсёды атрымліваў першыя нагароды і толькі ў двох ці трох выпадках атрымаў другую. Ніжэй другой ён ня спускаўся ніводнага разу… Ён памёр у 406 годзе 90-летнім дзедам. Ён напісаў больш,