пастух пашкадаваў дзіцянё і аддаў яго свайму сябру, таксама пастуху, які пасьвіў жывёлу на Кітэроне, а гэты аддаў Эдыпа Корынскаму цару Полібу, які ня меў дзяцей. Эдып узрос у палацы Поліба царэвічам і лічыў сябе родным сынам цара. Аднойчы, калі ў Эдыпа была спрэчка з якімсь маладым корынтыянінам, апошні назваў яго падкідкам. Эдып зьвярнуўся з пытаньнямі да Поліба і яго жонкі, але яны ўпэўнілі яго, што ён іхны праўдзівы сын. Усё-ткі, каб канчаткова ўпэўніцца ў гэтым, Эдып зьвярнуўся да дэльфійскага оракулу. Оракул ня даў яму шчырага адказу, але сказаў, што лёсам яму прызначана забіць бацьку і ажаніцца з маткаю. Тады Эдып уцёк з Корынту назаўсёды. Ён ішоў па шляху, які вёў у горад Тэбы. Насустрэч яму ехаў нейкі стары з пяцьма слугамі. Паганяч груба загадаў Эдыпу зысьці з шляху. Запальчывы Эдып адказаў яму ўдарам. За слугу ўступіўся стары. Пачалася агульная бойка з Эдыпам, якая скончылася тым, што малады асілак забіў усіх, апрача аднаго нявольніка, які ўцёк. Забіты стары быў якраз бацька Эдыпа, Ляй, а нявольнік, які ўцёк, той самы пастух, што калісьці адносіў маленькага Эдыпа на Кітэрон. Тэбанцы былі перапалоханы зьнікненьнем цара, але хутка пакінулі шуканьні, бо зьявілася новае гора. На скале недалёк ад брамы Тэб зьявіўся сфінкс, напоў жанчына, напоў львіца. Гэты сфінкс даваў усім грамадзянам
Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/19
Выгляд