зьявішчам, згодным з законамі прыроды. Гэтая эксплёатацыя ўзьнікае разам са зьяўленьнем прыватнае ўласнасьці на прылады і сродкі вырабу. Але калісьці гэтая прыватная ўласнасьць не існавала. Не існавала тады і клясавай дыфэрэнцыяцыі і, значыцца, клясавых супярэчнасьцяй і эксплёатацыі. Вынік адсюль той, што буржуазны строй з прыватнай уласнасьцю на прылады і сродкі вырабу, з клясавай дыфэрэнцыяцыяй, клясавымі супярэчнасьцямі і эксплёатацыяй чалавека чалавекам — супярэчыць законам прыроды і законы чалавечыя ставіць вышэй за законы прыроды. Як такі, ён павінен неабходна, раней ці пазьней, так ці іначай, згінуць, а на яго месца ўтварыцца такі строй, калі ня будзе ні прыватнае ўласнасьці, ні грамадзкіх клясаў з іх супярэчнасьцямі, ні зксплёатацыі. Так Софокль зьяўляецца аднадумцам з Марксам пры ўсёй розьніцы ў эпохах і варунках жыцьця.
Адкуль узялося гэтае аднадумства? Ці ня хочу я зрабіць Софокля соцыялістым і марксыстым, альбо Маркса — старажытным грэкам? Адказ ясны: падобнасьць поглядаў Софокля і Маркса ёсьць падобнасьць сьветапаглядаў старагрэцкага і марксыцкага адносна прыроды, яе законаў і іх значэньня ў жыцьці як паасобных індывідуумаў, так і цэлых чалавечых грамадзянстваў і дзяржаў[1]. Вядомая фраза Антыгоны:
- ↑ У гэтых адносінах шмат матэрыялу дае кніга Ф. Энгельса „Анты-Дурынг“.