Гэта старонка была вычытаная
значнымі адхіленьнямі, як, напрыклад, адкідваньнем апошняга складу ці цэлага ямбу, альбо-ж, наадварот, дадаткам аднаго складу ці цэлага (сёмага) ямбу. У перакладзе-ж лірычных (харавых) частак перакладчык некалькі адступаў ад першатвору ў самым вершаваньні (ужываньне ня тых стоп, што ў першатворы), каб зрабіць пераклад лягчэйшым дзеля чытаньня чытачом—беларусам, не знаёмым з грэцкім орыгіналам Антыгоны. Анапесты захаваны ўсе без выключэньня.
Усім, хто дапамагаў мне ў маёй працы сваімі парадамі альбо наогул спачуваньнем да яе, прыношу шчырую падзяку.
Ю. Дрэйзін.