Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ПРАДМОВА

Пераклад драмы Софокля „Антыгона“ зроблены па тэксту проф. А. Н. Дзеравіцкага (Иллюстрированное собрание греческих и римских классиков под ред. А. Георгиевского и С. Манштейна), як тэксту старанна перагледжанаму й поўнаму. Пры дзяленьні драмы на паасобныя дзеі перакладчык карыстаўся перакладам Антыгоны на расійскую мову проф. Ф. Ф. Зелінскага (Софокл. Драмы. Т. II. Изд. Сабашниковых „Памятники мировой литературы“ Москва, 1915 г.). Але што тычыцца самога перакладу Зелінскага, дык ён, таксама, як і пераклад Меражкоўскага, занадта далёкі ад першатвору. Беларускі-жа перакладчык меў на мэце зрабіць такі пераклад, які, побач з поўнай літаратурнасьцю беларускае мовы, быў-бы як магчыма бліжэй да першатвору. Дзеля гэтага расійскімі перакладамі Зелінскага і Меражкоўскага беларускі перакладчык бадай што зусім не кіраваўся, тым больш, што ў разуменьні некаторых месц грэцкага тэксту перакладчык дазволіў сабе не згадзіцца з паважанымі расійскімі псракладчыкамі.

Пераклад дыалёгаў драмы зроблены разьмерам першатвору (trimeter iambicus) з ня-