Старонка:Андэрсэн Выбраныя 1946 text.pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Здабуць-жа мне грашанят! - загадаў ён сабаку. І толькі ён гэта вымавіў—сабака і знік. Але не паспеў салдат палічыць да двух, як сабака зноў апынуўся тут, а ў зубах у яго быў вялікі мяшок, паўнюткі мядзянымі грашыма.

Зразумеў цяпер салдат, якое цудоўнае ў яго было крэсіва. Калі ўдарыць па крэменю адзін раз,—з'яўляўся сабака з вачымі, як чайныя сподкі. А калі салдат ударыць два разы, бяжыць да яго сабака з вачыма, як млынавыя колы. Тры разы ўдарыць—і сабака з вачыма, ях вежы, ужо стаіць перад ім і чакае загадаў. Першы сабака цягне яму мядзяныя грошы, другі—срэбра, а трэці - чыстае золата.

І вось салдат зноў разбагацеў, перабраўся ў самыя лепшыя пакоі, зноў пачаў задавацца сваім раскошным адзеннем. Тады і ўсе яго прыяцелі зноў сталі хадзіць да яго і вельмі яго палюбілі.

Аднаго разу неяк прышло яму ў галаву: "А чаму-ж мне не пабачыць прынцэсу? Усе гавораць, што яна такая красуня. Чаго ёй увесь век сядзець у мядзяным замку, за высокімі сценамі? Ну-ка, дзе маё крэсіва?“

І ён ударыў па крэменю адзін раз. У той-жа міг з'явіўся сабака з вачыма, як сподак.

— Вось што, любы мой! - сказаў салдат. - Цяпер, праўда, ужо ноч, але я хачу паглядзець на прынцэсу. Дастаў-ка яе сюды на хвіліначку. Ну, шагам марш!..

Сабака зараз-жа пабег, і не паспеў салдат апамятацца, як ён з'явіўся зноў, а на спіне ў яго ляжала спячая прынцэса.

Прынцэса была надзіва прыгожая. З першага погляду было відаць, што гэта сапраўдная прынцэса. Салдат наш