Старонка:Андэрсэн Выбраныя 1946 text.pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

цэлы сталічны горад, усе цацкі, усіх алавянных салдацікаў, усіх драўляных конікаў і ўсе пранікі на свеце. На ўсё хапіла-6!

Тут салдат павыкідаў з кішэняў і ранца срэбныя грошы, і абодвума рукамі пачаў выграбаць з куфра золата. Набіў золатам кішэні, набіў ранец, шапку, боты. Столькі набраў золата, што ледзь-ледзь з месца зрушыў. Вось цяпер ужо ён быў багаты!

Пасадзіў ён сабаку на куфар, зачыніў дзверы і закрычаў:

— Эй, цягні мяне ўгару, старая ведзьма!

— А крэсіва маё ты ўзяў? - спытала яна.

— Ах, каб цябе, зусім было забыўся на тваё крэсіва! — сказаў салдат.

Пайшоў ён назад, знайшоў крэсіва і сунуў яго ў кішэнь.

— Ну, цягні! Знайшоў тваё крэсіва!—крыкнуў ён ведзьме.

Ведзьма тарганула вяроўку і выцягнула салдата наверх, і апынуўся салдат зноў на бальшаку.

— Ну, давай мне крэсіва! - сказала ведзьма.

- А навошта табе, ведзьма, гэтае крэсіва? — спытаў салдат.

— Не твая справа! — сказала ведзьма.- Ты-ж свае грошы атрымаў. Аддай-жа мне крэсіва,

— Ну, не! — сказаў салдат.—Кажы зараз-жа, навошта табе крэсіва, а то выцягну шаблю ды адсяку табе галаву.

— Не скажу!—адказала ведзьма.

Тады салдат схапіў шаблю і адсек ведзьме галаву. Упала ведзьма на зямлю, ды тут і памёрла. А салдат завязаў усе свае грошы ў ведзьмін клятчаты фартух, ускінуў клунак на спіну і адправіўся прама ў горад.

Горад быў вялікі і багаты. Салдат пайшоў у самую вялікую гасцініцу, наняў сабе самыя вялікія пакоі і загадаў падаць усё свае любімыя стравы,—ён-жа быў цяпер багатыром.

Слуга, які чысціў яго боты, здзівіўся, што ў такога вялікага пана ды такія дрэнныя боты,—салдат-жа не паспеў купіць новыя. Затое на другі дзень ён купіў сабе самую прыгожую адзежу, капялюш з пяром і боты са шпорамі.