Старонка:Андэрсэн Выбраныя 1946 text.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Імператар сядзеў на троне, а прынцэса гуляла са сваімі фрэйлінамі ў госці. Больш яна нічога і не ўмела рабіць. У гэты час імператару прынеслі дзве срэбныя шкатулкі з падарункамі. Убачыўшы шкатулкі, прынцэса ад радасці запляскала ў далоні.

Імператар падняў крышку першай шкатулкі, і тут усе ўбачылі дзівосную ружу.

— Ах, як добра яна зроблена! — усклікнулі фрэйліны.

— Нават лепш, як добра,- сказаў імператар.- Гэта проста нядрэнна!

Але прынцэса пакратала ружу пальчыкам, тупнула ножкай і ледзь не заплакала.

— Фі, папа! сказала яна. - Гэта ружа зусім не штучная, а сапраўдная!

— Фі! — сказалі ўсе прыдворныя. — Сапраўдная!

— Пачакай злаваць, дзіця маё. Спачатку паглядзі, што ў другой скрынцы, — сказаў імператар і адчыніў крышку другой шкатулкі. І вось адтуль вышаў салавей і заспяваў так цудоўна, што ніяк ні да чаго нельга было прычапіцца.

— Дасканала, надзвычайна! Шарман! Сюнерб!—запішчэлі фрэйліны па-французску. Праўда, па-французску яны ведалі