Старонка:Андэрсэн Выбраныя 1946 text.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

чыма ў яго дрыжалі лёгкія крылкі, а на галаве блішчэла маленькая залатая карона. Ростам ён быў не болей за нашу Дзюймовачку. Гэта быў кароль эльфаў.

Калі ластаўка падляцела да кветкі, эльф зусім перапалохаўся. Ён быў такі малюсенькі, а ластаўка такая вялікая. Але ён вельмі абрадаваўся, калі ўбачыў Дзюймовачку, — ён ніколі яшчэ не бачыў такой прыгожай дзяўчынкі. Ён нізка пакланіўся ёй і спытаў, як яе завуць.

— Дзюймовачка, — адказала дзяўчынка.

— Мілая Дзюймовачка, - сказаў эльф, — ці не хочаш ты быць маёй жонкай?

І Дзюймовачка адразу згадзілася.

Тады з кожнай кветкі вылецелі эльфы і прынеслі Дзюймовачцы падарункі. Самым лепшым падарункам былі празрыстыя крылкі, зусім як у страказы. Іх прывязалі Дзюймовачцы на спіну, і яна таксама магла цяпер пералятаць з кветкі на кветку. Колькі было радасці і весялосці!

А ластаўка сядзела наверсе ў сваім гняздзечку і спявала песні, як умела.

Яна спявала эльфам вясёлыя песні пра цёплую зіму. А калі ў халодных краінах прышла вясна, ластаўка стала збірацца на ралзіму.

— Бывай, бывай! - прашчабятала ластаўка і зноў паляцела з цёплых краёў у Данію. Там у яе было маленькае гняздзечка, акурат пад акном чалавека, які ўмеў добра расказваць казкі. Ластаўка расказала яму пра Дзюймовачку, а ад яго і мы пачулі ўсю гэтую гісторыю.

Пастушка і камінар

Ці бачылі вы калі-небудзь сапраўдную даўнейшую драўляную шафу, зусім пачарнеўшую ад часу і ўпрыгожаную хітрай разьбой—завітушкамі, лісцямі? Такая вось шафа—прабабкіна спадчына—стаяла ў гасцінай. Яна ад верху да нізу была пакрыта разьбой—ружамі, цюльпанамі і самымі дзіўнымі