Старонка:Андэрсэн Выбраныя 1946 text.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Крот узяў у рот гнілушку—у цямноце гнілушка свеціць нібы свечка — і пайшоў паперадзе, асвятляючы доўгі і шырокі калідор. На поўдарозе крот спыніўся і сказаў:

— Тут ляжыць нейкая птушка. Але вам яе няма чаго баяцца, — яна мёртвая.

І крот праткнуў сваім шырокім носам дзірку ў столі; дзённае святло пранікла ў падземны ход, і Дзюймовачка ўбачыла мёртвую ластаўку. Гэта была сапраўдная птушка з пер'ямі і дзюбай; яна, мабыць, памерла нядаўна, у пачатку зімы, і ўпала ў норку крата.

Крылкі мёртвай птушкі былі моцна прыціснуты да цела, ножкі і галава схаваны ў пёрайкі. Бедная ластаўка, мабыць, памерла ад холаду. Дзюймовачцы стала вельмі шкада яе,— яна так любіла птушак, яны-ж цэлае лета спявалі ёй свае цудоўныя песенькі. Але крот штурхануў ластаўку сваімі кароткімі лапамі і сказаў:

— Цяпер ужо нё пасвісціш! Так, не хацеў-бы я радзіцца вось гэтай пічужкай. Яна толькі і ўмее чырыкаць ды шчабятаць, а прыдзе зіма—што ёй рабіць: памірай ад голаду і холаду. Вось ужо маім дзецям зімы не прыдзецца баяцца.

— Так, так! — сказала палявая мыш. — Якая карысць ад гэтага чырыкання? Песнямі сыты не будзеш, чырыканнем узімку не сагрэешся!

А Дзюймовачка маўчала, але калі крот і мыш павярнуліся да птушкі спіной. Дзюймовачка схілілася над ластаўкай, рассунула пёрайкі і пацалавала яе прама ў сплюшчаныя вочы.

"Можа гэта тая самая ластаўка, што так цудоўна спявала ўлетку, падумала дзяўчынка. - Колькі радасці дала ты мне, мілая птушачка!"

Потым крот заткнуў дзіру ў столі і праводзіў старую мыш і Дзюймовачку дахаты. Уначы Дзюймовачцы не спалася. Яна ўстала з пасцелькі, спляла з сухіх націнак вялікі кавёр, пайшла ў падземны ход і прыкрыла каўром мёртвую птушку. Потым Дзюймовачка прынесла з мышынай норкі пушысты, мяккі мох і зрабіла з яго пасцельку, каб мёртвай птушцы было лепей ляжаць.

— Бывай, мілая ластаўка,- сказала Дзюймовачка.— Бывай! Дзякую табе за тое, што ты так цудоўна спявала мне