Старонка:Андэрсэн Выбраныя 1946 text.pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Непрыемна гэта было, але затое жаба ляцела ўвысь, увысь, у Егіпет. Так! Так! Вочы яе заззялі, з іх нібы вылецела іскра.

“Квак! Ах!“

Жаба памерла. Цела яе было сплюшчана. Але іскра з яе вачэй—куды яна дзелася?

Яе падхапіў сонечны промень. Сонечны промень панёс каштоўны камень з галавы жабы. Куды?

Не пытайцеся аб гэтым натураліста, спытайце лепш паэта. Ён адкажа вам казкай. У гэтай казцы будуць і капусны чарвяк і сям'я буслоў. І ўявіце сабе! Чарвяк-жа ператворыцца ў прыгожага матылька. Сям'я буслоў паляціць, над гарамі і лясамі ў далёкую Афрыку і ўсё-такі знойдзе карацейшую дарогу назад, на радзіму—у Данію, на тое-ж месца, на тую-ж самую страху. Так, гэта падобна да казкі, але гэта праўда. Спытайце хоць у натураліста. Ды вы і самі гэта ведаеце, самі бачылі.

— Ну, а каштоўны камень з галавы, жабы? Куды ўсё-ж такі ён дзеўся? Пашукайце яго на сонцы. Угледзьцеся ў сонца, калі можаце. Блеск яго нястрымны для вачэй чалавечых. Не прыстасаваны яшчэ нашы вочы, каб разгледзець усё хараство прыроды, але калі-небудзь мы гэтага дасягнем. Гэта будзе казкай з казак, і мы самі будзем яе творцамі і ўдзельнікамі.

Капілка

У дзіцячым пакоі шмат цацак, і вышэй за іх усіх, на шафе, стаіць капілка. Яна зроблена з гліны і куплена ў ганчара. Гэтая капілка мела выгляд свінні: у яе спіне была зроблена шчыліна, каб у яе маглі пралазіць манеты. Свіння была так напхана грашыма, што яны ўжо не бразгалі ў ёй, а для капілкі вышэй за гэта нічога не можа быць; таму свіння, стоячы на шафе, звысака глядзела на ўсіх вакол сябе. Яна разумела, што ўсё гэтае барахло можна купіць за