Старонка:Андэрсэн Выбраныя 1946 text.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

О, як цёмна і цесна было ў страўніку рыбы, цямней як пад мастом, цясней, як у каробцы! Але алавянны салдацік і тут трымаўся бадзёра. Ён вывярнуўся на ўвесь рост і яшчэ мацней сціснуў сваю стрэльбу. Так ён і праляжаў досыць доўга.

Раптам рыбіна пачала кідацца ва ўсе бакі, стала ныраць, звівацца, скакаць і нарэшце замерла.

Зноў прайшло нямала часу. Салдацік знудзіўся і задрамаў. Прачнуўся ён ад таго, што над ім, як маланка, бліснуў востры нож.

Зрабілася зусім светла і нехта закрычаў: "Вось дык штука! Алавянны салдацік!"

А справа была такая: рыбу злавілі, павезлі на рынак, а потым яна трапіла на кухню. Кухарка распарола ёй бруха вялікім нажом і раптам убачыла алавяннага салдаціка.

Яна ўзяла салдаціка двума пальцамі ўпапярок жывата і панесла ў пакой. Увесь дом прыбег паглядзець на выдатнага падарожніка. Салдаціка паставілі на стол, і раптам — якіх толькі цудаў не бывае на свеце ён убачыў той-жа самы пакой, таго-ж хлопчыка, тое-ж самае акно, з якога нядаўна вываліўся. Навакол былі тыя-ж цацкі, а сярод іх горда ўзвышаўся цудоўны картонны палац, і на