Старонка:Андэрсэн Выбраныя 1946 text.pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

час не ішоў так хутка. Вось ужо адна сарочка гатовая і дзяўчына прынялася за, наступную.

Раптам у горах пачуліся гукі паляўнічых рагоў. Эліза спалохалася. Гукі ўсё набліжаліся; затым пачуўся брэх сабак. Дзяўчына схавалася ў пячору, звязала ўсю сабраную крапіву ў жмут і села каля яго.

У тую-ж хвіліну з-за кустоў выскачыў вялікі сабака, за ім другі і трэці. Сабакі гучна брахалі ды бегалі ўзад і ўперад. Хутка ля пячоры сабраліся ўсе паляўнікі. Самы прыгожы з іх быў кароль той краіны: ён падышоў да Элізы. Ніколі яшчэ не сустракаў ён такой красуні!

— Як ты трапіла сюды, дзіўнае дзіця? — спытаў ён, але Эліза толькі паківала галавой, — яна-ж не магла гаварыць: калі-б яна сказала хоць адно слова, яе браты загінулі-б. Рукі свае Эліза схавала пад фартух, каб кароль не ўбачыў пузыроў і драпін.