Старонка:Андэрсэн Выбраныя 1946 text.pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

будуць адчуваць твае пальцы; у вады няма сэрца, якое сціскаецца ад жаху і пакуты, як тваё сэрца. Бачыш, у мяне ў руках крапіва. Такая-ж крапіва расце тут каля пячоры, і толькі яна, ды яшчэ тая крапіва, што расце на могілках, можа табе спатрэбіцца. Запомні-ж яе і нарві крапівы, хоць рукі твае пакрыюцца ад яе пузырамі; потым расцісні яе нагамі і скруці з яе доўгія ніці. З гэтых ніцей спляці адзінаццаць сарочак з доўгімі рукавамі і накінь іх на лебедзей. Як толькі сарочкі дакрануцца да іх пер'яў, чары знікнуць. Але памятай, што з той хвіліны, як ты пачнеш сваю работу, і да таго часу, пакуль яе не скончыш, ты не павінна сказаць ні аднаго слова, хоць-бы работа твая працягвалася цэлыя гады. Першае слова, якое вырвецца з тваіх вуснаў, прасячэ сэрца тваіх братоў, як кінжал. Іх жыццё і смерць у тваіх руках! Памятай-жа ўсё гэта!

І Фата-Маргана дакранулася да рукі Элізы пякучай крапівой. Эліза зараз-жа адчула боль і прачнулася. Быў ужо светлы дзень. Ля самай пасцелі Элізы ляжала некалькі сцяблоў крапівы, акурат такой, якую яна бачыла ў сне. Тады Эліза вышла з пячоры і ўзялася за работу.

Сваімі далікатнымі рукамі рвала яна злую, пякучую крапіву, і пальцы яе пакрываліся вялікімі пузырамі, але яна з радасцю цярпела боль: толькі-б выратаваць мілых братоў! Яна нарвала цэлы ахапак крапівы, потым размяла яе голымі нагамі і стала рабіць даўгія зялёныя ніці.

Калі зайшло сонца, у пячору прыляцелі браты. Яны пачалі распытваць сястру, што яна рабіла, пакуль іх не было. Але Эліза не адказала ім ні слова. Браты вельмі спалохаліся, убачыўшы, што сястра іх зрабілася нямой.

"Гэта—новае чараўніцтва злой мачыхі”, падумалі яны, але, зірнуўшы на рукі Элізы, пакрытыя пузырамі, зразумелі, што яна зрабілася нямой, каб іх выратаваць. Самы малодшы з братоў заплакаў; слёзы яго капалі ёй на рукі, і там, куды падала слязінка, знікалі пякучыя пузыры, сцішаўся боль.

Ноч. Эліза правяла за сваёй работай; праадпачынак яна іне думала, — яна думала толькі аб тым, каб хутчэй вызваліць сваіх мілых братоў. Увесь наступны дзень, пакуль лебедзі ляталі, яна аставалася зусім адна, але ніколі яшчэ