Старонка:Андэрсэн Выбраныя 1946 text.pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І дзяўчына падумала: "Колькі працы патрэбна, каб цвёрды камень зрабіць гладкім і круглым. А вада робіць гэта. Мора нястомна і цярпліва коціць свае хвалі і перамагае самыя цвёрдыя каменні. Дзякую вам за тое, што вы навучылі мяне, светлыя быстрыя хвалі! Я буду, як вы, нястомна працаваць. Сэрца гаворыць мне, што калі-небудзь вы аднясеце мяне да маіх мілых братоў!"

На беразе, сярод сухіх водарасляў, Эліза знайшла адзінаццаць белых лебядзіных пер'яў. На пер'ях яшчэ блішчэлі кроплі расы ці слёз, хто ведае? Навакол было бязлюдна, але Эліза не адчувала сябе адзінокай. Яна глядзела на мора і не магла наглядзецца.

Вось насоўваецца на неба вялікая чорная хмара, вецер мацнее, і мора таксама чарнее, хвалюецца і бурліць. Але хмара праходзіць, па небе плывуць ружовыя воблакі, вецер сціхае, і мора ўжо спакойнае, цяпер яно падобнае да пя