Старонка:Андэрсэн Выбраныя 1946 text.pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І ёлка ўспамінала цудоўны маладзенькі дубок, які рос у лясным гушчары недалёка ад яе. Чым ён горшы за прынца?

— Хто такі Клумпе-Думпе? — спыталі мышаняты, і ёлка расказала ім усю казку; яна запомніла яе ўсю ад слова да слова. І мышаняты ад задавальнення сталі падскокваць бадай што да самай верхавіны дрэва.

У наступную ноч прышло яшчэ некалькі мышанят, а ў нядзелю наведаліся нават два пацукі. Але ім казка зусім не спадабалася, і ад гэтага мышанятам зрабілася прыкра, бо тады ўжо і ім казка здалася зусім не такой цікавай, як раней.

— Вы толькі адну гэтую гісторыю і ведаеце?— спыталіся пацукі.

— Толькі гэту адну, адказала ёлка. — Я чула яе ў самы шчаслівы вечар у маім жыцці; але тады я яшчэ не разумела гсвайго шчасця.

— Вельмі жалобная гісторыя. Ці не ведаеце вы часам якую-небудзь іншую—пра сала, пра свечкі або пра кладоўку з пажывай?

— Не, — адказала ёлка.

— Ну, тады бывайце шчаслівыя! - сказалі пацукі і пайшлі.

Мышаняты таксама паразбягаліся, і ёлка засумавала.

«Усё-ж такі прыемна было, калі гэтыя жвавыя мышаняты сядзелі вакол мяне і слухалі мае расказы! Цяпер і гэтаму канец... Але я сваё вазьму, пажыву весёла, калі вярнуся ў свет.

І яна вярнулася.

Аднаго разу прышлі людзі прыбіраць чардак. Выцягнулі скрыні, а потым і ёлку. Спачатку яе досыць груба кінулі на зямлю, а потым слуга павалок яе па лесніцы ўніз.

"Ну, цяпер для мяне пачнецца новае жыццё!” падумала ёлка.

Вось на яе падзьмула свежае паветра, бліснуў сонечны прамень, — ёлка апынулася на дварэ, Усё гэта адбылося так хутка, навокал было столькі новага і цікавага, што ёлка забылася і сама на сябе паглядзець. Двор далучаўся да саду, дзе ўсё зелянела і квітнела. Праз плот звешваліся све