Старонка:Андрэй Мрый.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


заўважыла Крэйна.

— А я набрыдзь? — усьміхаючыся запытаў настаўнік і пакінуў канцылярыю.

А мне дык вельмі спадабаўся гэты інцыдэнт. Я падумаў: правільна, трэба з дробязяў пачынаць, трэба ўсё браць на ўвагу. Памойму, у гэтым і ёсьць агульнае кіраваньне, неабходнае ў нашым някультурным жыцьці.

Прышоў яшчэ начміл Какоцька і, пабыўшы хвіліну каля Крэйны, прашоў у габінэт старшыні.

Я таксама пашоў туды. У мяне зьявілася шмат запытаньняў, якія трэба было зараз-жа вырашыць.

Тав. Сом слухаў справаздачу начміла.

— Мною праводзіцца ў жыцьцё такая пастанова, — пачаў гаварыць начміл, — каб да 1 траўня ўсе грамадзяне нашага мястэчка паставілі перад дамамі ліхтары, каб на вуліцах праклалі тратувары. На камунальныя сродкі і часткова за прыватніцкія думаем вясною забрукаваць вуліцу да РВК. Па-другое, неабходна забараніць каровам хадзіць па тратуварах. У мястэчку налічваецца каля 30 штук такіх інтэлігэнтных кароў, якія лічуць ніжэй свайго гонару ісьці па вуліцы Мы думаем аслухных штрафаваць і першы раз браць у каровы 1 р., другі раз 2 р. і трэці раз 3 р.

Тав. Сом ледзьве ўсьміхнуўся і зьвярнуўся да мяне:

— Якога вы пагляду адносна гэтага?

— У мяне будуць такія дадаткі і зьмены да сказанага тав. Какоцькам, — сказаў я. — Неабходна яшчэ зусім пазбавіць сьвіньняў права паказвацца на вуліцы. Бяспрытульных валачобнікаў заганяць на выканкомскі двор і браць па 1 р. за эгзэмпляр, калі знойдзецца ўласьнік жывёлы. Апрача гэтага, неабходна зарэгістраваць у 3- дзённы тэрмін усіх сабак і кошак і гэтым даць магчымасьць статорганам ведаць лік сабачага і кацінага насяленьня ў мэтах экспортных магчымасьцяў.

Старшыня зірнуў на мяне і забарабаніў пальцам.

— Урэшце, — сказаў я, міліцыі неабходна завастрыць увагу і на такім факце: на вёсцы зьявіліся хлапцы, нават камсамольцы, якія таўкуцца ў народзе ды запісваюць стары быт. У гэтым няма выстарчаючай плянавасьці. Запісваюць усё, што пад руку пападзе — песьні, прыказкі,