Старонка:Андрэй Мрый.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


забабоны і ўсякае непатрэбнае глупства. Небходна, каб міліцыя мела за гэтым нагляд і дазваляла гэта рабіць толькі тым, у каго будзе ад культаддзелу паперка.

Тав. Сом гучна засьмяяўся і сказаў:

— Вашыя дадаткі й зьмены яшчэ рана ўносіць. А наконт вашых, — сказаў ён, зьвярнуўшыся да начміла, — пакуль што патурбуйцеся аб тратуварах, ліхтарох ды забрукаваньні вуліцы. Усё іншае кіньце.

Мяне гэта задзівіла.

А каровы, а сьвіньні, сабакі? — падумаў я. — Ніякай культуры. Навет дарогі ня ўступаюць. Поўнае роўнапраўе зь людзьмі!

III. СУВЯЗЬ МАЦНЕЕ

Як скончылася праца ў выканкоме, я самую пільную ўвагу зьвярнуў на тое, каб ісьці дадому, разам з Крэйнай. У дачыненьнях да яе я меў пэўную мэтавую ўстаноўку. Я трымаў курс бліжэй пазнаёміцца зь ёю.

Ідучы па вуліцы, я загаварыў зь ёю ў самых вытрыманых тонах. Я жаліўся ёй, што новаму чалавеку вельмі цяжка наладзіць жыцьцё ў мястэчку, і прасіў яе параіць мне што-небудзь добрае ў гэтым кірунку.

Яна ўважліва слухала мяне, а я ў свой голас уліў усю пяшчотнасьць і мужчынскае зладзейства, наколькі мог. Яна спачувальна паставілася да мяне: пачала апавядаць пра мястэчка, пра тутэйшых людзей, іх звычаі, думкі, плёткі, забавы. Мы ня прыкмецілі, як падышлі да яе кватэры.

Я ўжо хацеў разьвітацца зь ёю, але яна параіла мне кватэру тут-жа, у доме, дзе жыла яна.

Даю фактычную даведку, што такі зварот справы вельмі ўзьвесяліў мяне, бо відавочным зрабілася, што я пачаў весьці на яе правільную атаку і адразу для мяне вызначыўся шэраг дасягненьняў. Вызначыліся й шляхі далейшага разьвіцьця нашых узаемаадносін: кажны дзень, жывучы побач зь ёю, я павінен паступова апрацоўваць яе думку наконт правільнасьці й натуральнасьці маей асноўнай вытворчай лініі.

Ідучы ад Крэйны ў заежджы дом, я быў у такім