Старонка:Андрэй Мрый.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


вымаючы яе з роту, гаварыў, гаварыў і гаварыў, апраўдваючы сябе ў нейкім злачынстве.

— Я быў п’яны тады, Крэйна! — паўголасам гаварыў ён. — У нелегальнай форме. А ты дурненькая... У цябе палітычная верлавокасьць, калі ты прыймаеш гэта ўсур’ёз.

— У цябе грубы падыход да жанчыны, — сказала Крэйна ціха. — Думаеш, што яна жывёла... Вось і наляцеў, цяпер самому сорамна ў вочы глядзець ...

— Крэйна, пагодзь мяне зь ёю! Я ня буду больш так рабіць! Ведаеш, я ня вінен у гэтым... У школе 3 настаўніцы, а я адзін хлопец, ну і шчыпшлю іх. А яны склоку між сабой завялі.

Пасьля я даведаўся пра гэту гісторыю. Юрлік незадоўга перад гэтым на нейкай вечарыне наладзіў сыстэматычнае паляваньне на жанчын. Першай ахвярай была настаўніца Зязюлька, якая публічна, у прысутнасьці шырокіх савецкіх мас, абразіла яго, па-першае, абазваўшы яго высокакваліфікаваным хамам; па-другое, змазаўшы яго па твары нечаканай і выразнай па гуку поўхай; па-трэцяе, не пасьпеў Юрлік ачухацца і нейкую абарону ці рэабілітацыю прыдумаць, як Зязюлька новую поўху прыляпіла ўжо левай рукой і хутка зьнікла з вачэй усіх прысутных. Гэты інцыдэнт меў дзіўныя вынікі: настаўнік Юрлік загарэўся нястрыманым імкненьнем да Зязюлькі і шукаў вьпадку зноў па-сяброўску гаварыць зь ёю.

З габінэту вышаў старшыня тав. Сом, прашоў каля нашых сталоў, спыніў свае вочы на аграноме і настаўніку і роўным голасам заўважыў:

— Сталы ў канцылярыі зроблены не для сядзеньня. Таксама і курыць нельга: калі кажны будзе курыць, тут немагчыма будзе працаваць. Мне прыдзецца штрафаваць за парушэньне правілаў.

Сказаўшы гэта, старшыня пашоў далей.

Аграном замітусіўся і адразу страціў усю сваю мэлянхолію.

Калі ў вас і зэдляў няма, — апраўдваўся ён перад Крэйнай і пачырванеў.

— Чаму ўсе дзелаводы кураць, ім дык можна! — сказаў і Юрлік.

— Ім можна, яны ўвесь час працуюць тут, а вы... —