Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

такая цісканіна, што нельга было прайсьці ні ўзад, ні ўперад. На падлозе галасіла некалькі жанчын, якіх тапталі звар’яцелыя людзі. Некалькі чалавек выскачылі ў акно, а ван-Хорк схаваўся ў куток пад столікам.

Тут пачуўся зычны голас «кававага» генэрала:

— Панове! Супакойцеся! Бачыце, што ўсё скончылася, што больш нічога не пагражае. Апамятайцеся, бо наробіце яшчэ больш бяды.

Першы апамятаўся генэрал-губарнатар і зрабіў выгляд, быццам ён кінуўся да дзьвярэй наводзіць парадак. Да яго далучыліся другія афіцэры.

Выскачыў і ван-Хорк і зараз-жа пачаў супакойваць публіку.

— Панове, супакойцеся! Мы на варце, мы не дапусьцім няшчасьця. Ратуйце жанчын.

А ван-Дрэкер стаяў увесь час, нібы скамянелы. Здавалася, нібы ён нават і ня бачыў мітусяніны, што ён зусім ня думаў аб небясьпецы, а быў заняты зусім іншым. Нахмураны твар сьведчыў, што ў галаве яго была сур’ёзная і цяжкая думка.

Вялікая была-б бяда, калі-б здарылася яшчэ якая-небудзь трывога. Але цяпер, убачыўшы, што ўсё ціха, што больш нічога не пагражае, людзі супакоіліся і пачалі разыходзіцца.

Вынікамі ўсёй гэтай гісторыі былі дзьве жанчыны раздушаныя на сьмерць, некалькі сур’ёзна параненых і з дзесятак людзей лёгка параненых і падрапаных.

Калі госьці разьехаліся, у генэрал-губарнатара адчынілася нарада. Выявілася, што нехта кінуў бомбу, але дзеля таго, што ўвесь палац пільнавалі, злачынец мог кінуць бомбу толькі здалёк, і яна разарвалася ў садзе, ля рагу будынку. Злавіць злачынцу не ўдалося. Праўда, наогул налавілі шмат людзей, але якіх папала.

— Гэта ўсё комуністыя! — заскрыгатаў зубамі генэрал-губарнатар: — прыдзецца іх добра пачысьціць!

Ня ведаў ён, што для комуністых гэта бомба была яшчэ болей шкодная і непажаданая чымся для генэрал-губарнатара…

Хутка ляцеў ван-Дрэкер дамоў. Па дарозе зайшоў на тэлеграф і паслаў у Тжылатджан тэлеграму:

«Вучастак для кававай плянтацыі знойдзены. Пастарайцеся сваячасова ачысьціць яго».

У готэлі ён перш за ўсё запытаўся, ці ёсьць Тугай. Яму адказалі, што няма.

— Прышлеце яго да мяне, калі ён вернецца, — загадаў ван-Дрэкер. Вярнуўся Тугай праз дзьве гадзіны.

— Будзе табе ад туана! — казалі яму слугі, але заснулі, не дачакаўшыся вынікаў, бо Тугай прасядзеў у нумары ван-Дрэкера да пятай гадзіны.

 

45