Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Баль тымчасам ішоў сваім парадкам. Маладыя танцавалі, старэйшыя гутарылі. Вось міма прайшоў малады флёцкі афіцэр. Дрэкер зірнуў на яго і нібы ўздрыгануўся.

— Ці ня ведаеце, хто гэта такі? — запытаўся ён ван-Гука.

— О, гэта цікавы чалавек, герой, — адказаў той. — З ім зьвязана адна таемная гісторыя, якая трымаецца ў сакрэце, але вам, я думаю, можна сказаць, вы — свой.

— Зразумела, — упэўнена сказаў ван-Дрэкер.

— Бачыце, — ціха пачаў ван-Гук: — некалькі месяцаў назад зьнік ваенны карабель. Можа чыталі, у газэце пісалася, што разьбіўся аб каменьні ваенны карабель «Саардам».

— Здаецца, чытаў, — звычайным тонам адказаў ван-Дрэкер.

— Ну, дык вось сапраўды ён не разьбіўся, а яго захапілі бандыты.

— Ня можа быць! — зьдзівіўся ван-Дрэкер: — каб бандыты ды захапілі ваенны карабель! Гэта-ж зьнявага!

— Вось затым і абвясьцілі, што нібы ён сам разьбіўся. Капітан, яго памочнік і каманда ганебна здаліся бандытам. Толькі вось гэты малады мічман, ван-Хорк, трымаўся да апошняга моманту і каб каманда ня прымусіла яго пакарыцца, ён-бы ўзарваў карабель разам з сабой і ўсімі.

— Вось які герой! — зьдзівіўся ван-Дрэкер.

— Ну, зразумела, усю каманду пакаралі, а ван-Хорка павысілі ў капітаны і прызначылі камандзірам мінаносцу.

— Ну, а «Саардам» куды дзеўся, ці вядома?

— Да апошняга часу ня ведалі, а цяпер, здаецца, даведаліся, бо ван-Хорк заўтра ці пасьлязаўтра ідзе за ім.

Між тым танцы спыніліся і гасьцей запрасілі на вячэру. Дзьве вялізных залі занялі госьці. Генэрал-губарнатар сеў за асобны стол і запрасіў да сябе самых пачэсных гасьцей. Калі ўсе расьселіся і ўціхамірыліся, генэрал-губарнатар устаў, падняў келіх і сказаў:

— Паважаныя госьці! Дазвольце падняць першы келіх за яе вялікасьць каралеву Вільгэльміну голяндзкую, уладарку Індонэзіі. Толькі яе ўважлівасьць, яе клопаты далі нам магчымасьць узьняць дабрабыт гэтай краіны, даць насельніцтву…

Страшэнны трэск раздаўся за акном. Затрэсьліся сьцены, зазьвінела і пасыпалася шкло, цэгла; кавалкі дрэва паляцелі на стол, а ў куту залі зрабілася вялікая шчыліна.

Нявыказная мітусяніна пачалася ў залі. Пачуліся галасы: «Выбух! Бомба! Салака![1]». Сталы, страва, людзі, крэслы — зьмяшаліся ў адну кучу. «Першы келіх» вываліўся з рук генэрал-губарнатара, і ён, падчапіўшы жонку, пабег праз дзьверы, разам з усімі людзьмі, забыўшыся аб сваім высокім званьні. Але ў дзьвярах была

  1. Салака — суседні вулкан.
 

44