Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

IV. ЖЫЦЬЦЁ ЯВАЙСКАГА НАРОДУ.

Дэза Банд‘ю. — Цукровая плянтацыя Більбо. — Бізуны дзеля дванаццаці чалавек адразу. — Звальненьне сяброў „разбойніцкіх банд“. — Па-Інго і яго сын. — Пажар на плянтацыі. — „Бунт“. — Прыезд рэгента. — Дур‘янам па галаве! — Няшчасьці Па-Інго. — „Амок“!

Дэза[1] Банд’ю знаходзіца ля самай чыгункі. У яе ўваходзяць некалькі кампонгаў[2], але яны стаяць так блізка адзін ад аднаго, што іх можна лічыць і за адзін кампонг. Зямлі на гаспадара прыходзіцца вельмі мала, ня болей паловы гектара. Дзеля гэтага кожны кавалак ля хаты засаджаны бананамі, пальмамі, мангустанамі, дур’янамі і іншымі пладовымі дрэвамі, і, урэшце, уся вёска хаваецца ў дрэвах, як у лесе. Здалёк вёску зусім нельга заўважыць: яна здаецца ляском сярод палёў.

Ёсьць гаспадаркі, якія складаюцца толькі з некалькіх пладовых дрэў. Але, калі гэтых дрэў налічваецца да 7 штук, дык гаспадар павінен плаціць 2,2 гульдэна падатку.

Сярод гэтых садоў раскіданы хаткі, якія можна назваць кошыкамі на слупкох. Усе яны сплецены з бамбуку і стаяць на «курыных ножках», на чатырох, часам болей, слупох, з паўмэтра вышынёю. Страха сплецена з «аланг-аланг» (трава з шырокім лісьцем), ці з пальмавага лісьця, або рысавай саломы. У сярэдзіне ложак ды рагожы на падлозе — і больш нічога. Пара гаршкоў ды «пліта» з каменьня дапаўняюць дамовую гаспадарку.

Побач такі самы сьвіран ды страха для быка і павозкі на двух колах, калі хто мае такое багацьце. Амаль уся гаспадарка, з прыладамі і нават начыньнем, зроблена з бамбуку.

Але большасьць ня мае ніякай гаспадаркі. Кавалак зямлі ў некалькі сажняў яны апрацоўваюць рукамі. Вылічана, што маёмасьць такіх гаспадароў ацэньваецца на нашыя грошы ў 4 рублі, у тым ліку «дом» каштуе… 1 руб. 20 кап.!

Усе двары і сады, калі іх можна так назваць, зарасьлі дзікай травой, якая ў гэтай краіне расьце так, што можа ўсё заглушыць. Ніколі людзі ня чысьцяць і не прыбіраюць вакол сваіх хат.

За вёскай ідзе «савах» (ральля), дзе яваец разводзіць «паді» (рыс). Гэтае паді, якое яванец на адным полі можа сеяць тры разы ў год, і зьяўляецца галоўным, можна сказаць, выключным сродкам існаваньня.

Сотні гадоў міралюбны яваец апрацоўваў свой савах, зьбіраў паді, нічога больш не жадаў, нікуды ня соваўся, але вось аднекуль прышлі белыя людзі і пачалі праводзіць «культуру»: спачатку, як

  1. Воласьць.
  2. Вёска.
 

46