Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/232

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ад часу, схіліўшы галаву на бок, вытыркае свой рог і разьюшаным вокам пазірае на незапрашаных гасьцей. Пітон вымушаны пакінуць сваё месца на сонейку і схавацца ў вільготнае гальлё. Нават малпы сьцішыліся, не сьмяюцца, ня дражняцца ўжо, а толькі боязна выглядваюць з верхавін дрэў. Непакойна ў ціхіх, таемных Бантамскіх пушчах…

Першая спроба салдат сунуцца праз грэблю адразу паказала, што ў гэтым месцы прайсьці немагчыма, пакуль на тым баку стаіць кулямёт. А зьбіць гэты кулямёт таксама нялёгкая справа, бо ён надта добра схаваны ў зарасьніку, па-за скаламі.

Патрэбны былі гарматы. А як прыцягнуць іх, калі і аднаму чалавеку трудна прайсьці праз гэтыя лясы і балоты?

Але генэрал-губарнатар загадаў, абавязкова зьнішчыць гэта «разбойніцкае гняздо». Сам ён са славай пераможцы, вярнуўся ў Батавію, а ўсё войска было пакінута для «ачышчэньня» Батамскіх лясоў. Тысячы войска, сотні кулямётаў і гармат, панцырнікі, аэропляны, газы — усе гэтыя магутныя сродкі былі накірованы супроць 200 чалавек.

Тыдзень прайшоў, а голяндцы, здавалася, не пасунуліся ні на крок.

— Можа яны нават махнуць на нас рукою і пакінуць, — казалі некаторыя партызаны. — Ці варта ім пакутваць у балоце з-за некалькіх дзесяткаў чалавек? Усёроўна, яны могуць пільнаваць нас на ўскрайку лесу.

— Ну, не, — паківаў галавой Гейс. — Ня мы важныя для іх, а гонар і аўторытэт улады.

На восьмы дзень разам забухала шмат гармат. Рэха пакацілася па лясох, нізінах, цясьнінах і зьлілося ў адзін гул.

Не прайшло і дзьвюх гадзін, як зьнізу прыбеглі таварышы і сказалі, што дрэвы, скалы і кулямёты ля грэблі зьнішчаны дашчэнту. Тады партызаны рассыпаліся па схіле гары і пачалі затрымліваць ворага з-за кожнага дрэва, з-за кожнай скалы. Немагчыма ўжо было кожнага паасобку выбіваць гарматамі, нават кулямёты не маглі прынесьці голяндцам належнай карысьці.

Але затое ў іх была непараўнальная перавага ў колькасьці. Пакрысе, па аднаму, але бязупынна цыркалі яны праз грэблю і распаўсюджваліся па схілах гары. Вось адзін за адным зьяўляюцца побач, з бакоў, нават ззаду. Лінія партызанаў адсоўваецца ўсё вышэй, вышэй… Вось яна ўжо ў паселішчы…

Затрашчалі дзьверы першабытнай царквы, і па каменнай падлозе заляскаталі колы кулямёту. Гейс стараўся прыпомніць ход, па якому ён калісьці спускаўся ўніз за Піпам, але ў гэтай блытаніне цяжка было разабрацца.

 

226