Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/233

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А ў сваім катуху паранейшаму стаяў факір, спакойна пазіраў на гэты гармідар і вочы яго, здаецца казалі: — «І чаго гэтыя людзі мітусяцца, хвалююцца, калі кожнаму ёсьць магчымасьць знайсьці спакой і шчасьце?..»

Шукаючы выхаду наверх, Нонг, як раней Піп, натрапіў на яму са зьмеямі. Запаліўшы запалку, Нонг з хвіліну прастаяў, як скамянелы, перад гэтай жудаснай ямай…

Зьмеі кінуліся на двор і пакаціліся клубкамі.

Нарэшце прыстасавалі наверсе кулямёт, і ён пачаў паліваць ваколіцы валавяным дажджом. Тады ў адказ пачалі рвацца знарады. Усё бліжэй, бліжэй… Вось ужо адзін знарад зьнёс маленькую вежу на царкве… Вось другі прабіў сьцяну…

А навакол, нібы мурашкі, паўзуць салдаты. Жах ахапіў Гейса, калі ён зьверху ўбачыў, якая маса іх сабралася.

Сонца схілялася к захаду, калі выявілася, што трымацца болей няма сэнсу і патрэбы. Салул даў загад адыходзіць. Паслаў чалавека да Гейса, каб перадаць яму аб гэтым. Але па дарозе яго зваліла куля.

 

227