Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/231

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

магутнае войска распыліцца і супроць тысячы чалавек застанецца адзін салдат ды і той — свой брат.

Трэба толькі пратрымацца як мага даўжэй, пакуль пажар перакінецца на ўсю краіну. А матэрыялу для пажару было досыць…

К гэтаму часу ў Бантам прыбылі Гейс і Салул. Пачалася напружаная падрыхтоўка больш організаваных, лепш узброеных атрадаў. Пачаліся першыя сутычкі з варожымі атрадамі. У больш-менш роўных умовах паўстанцы мелі перавагу.

Але за гэтымі атрадамі няўхільна пасоўвалася галоўная маса войска, і партызаны паступова павінны былі адступаць. Вось ужо павінны пакінуць ваколіцы гораду Бантаму, Лябуану, вось і Тэнанг узяты назад. Вось ужо заселеныя раёны заняты войскам генэрал-губарнатара. Застаецца адзін надзейны прытулак — бантамскія пушчы…

Але войска інсургентаў, памяншаецца надта шпарка. І не ад страт у бойках, а ад дрэнных чутак.

… Нідзе больш паўстаньня няма… Застаўся адзін Бантам… Сам генэрал-губарнатар тутака з мільёнамі салдат… Нават з Эўропы прыбыло войска… Супроць белых ісьці нельга…

Сэлім не пасьпеў прабіцца да лесу і папаўся ў палон…


∗     ∗

Бадувісы ў трывозе. Сотні народу гаспадараць на іхнай гары, нібы ў сябе дома. Расстаўляюць нейкія штукі на колах. Капаюць ямы і норы. Не шануюць і не баяцца «табу». Нават не зьвяртаюць увагі на гаспадароў гары.

«Несьмяротныя мужы» ківалі галовамі і казалі:

— Быць бядзе. Багара-Тунгаль гневаецца за тое, што некаторыя, як гэты нечасьцівы Того, увайшлі ў зносіны з паганымі.

А калі пачалася страляніна, дык яны ўсе паўцякалі ў лес.

На гары засталося 200 чалавек партызанаў.

Барацьбіты ня страцілі бадзёрасьці.

— Паглядзім, ці доўга яны выседзяць у балоце, — казалі яны, — а мы можам сядзець тут хоць год.

— Асабліва пад аховай паважанага Багара-Гунгаля, — дадалі другія.

Калі супроць адзінай грэбялькі, па якой калісьці прыходзіў Піп, паставілі кулямёт, дык доступ быў зусім зачынены.

Загулі Бантамскія пушчы; незнаёмыя, нязвычайныя гукі дайшлі да самых глухіх нечапаных куткоў. Тысячагалосы гоман, крыкі, стук сякеры, бразгатаньне жалеза і страляніна, страляніна…

Мат’ян глыбей залез у сваё логава і ў бясьсільнай злосьці шчэрыць вострыя зубы. Бадак зашыўся ў бамбукавы зарасьнік, час

 

225