Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/230

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— І я так думаю, — згадзіўся Салул. — Калі мы цяпер ня можам яе выкарыстаць, дык і яны ў сучасны момант ня змогуць гэта зрабіць. А там паглядзімо.

Дваццаць чалавек маглі гэту задачу выканаць, як сьлед. Праз кароткі час ад уваходу ў пячору не засталося і сьледу. Нават расьліны пасадзілі на гэтым месцы.

Якою доўгаю здавалася дарога! Яны ішлі, нібы па гарачых каменьнях.

Што цяпер там робіцца? Кожная хвіліна мае надзвычайнае значэньне. А яны павінны цягнуцца дзень, другі, трэці…


∗     ∗

Жыхары Бантаму ніколі ня бачылі такога войска, якое цяпер цягнулася ў іх краіну. Па ўсіх вузенькіх дарожках, на некалькі кілёмэтраў, выгіналіся, як зьмеі, колёны пяхоты. Між імі праносіліся атрады кавалерыі. Грымелі гарматы. Гулі незнаёмыя страшыдлы — панцырныя аўтомобілі. І нарэшце, у паветры лёталі жалезныя птушкі.

А вёў гэтае войска «сам» генэрал-губарнатар. Ён урачыста абвясьціў, што сам становіцца на чале свайго вернага войска, якое на 90 проц. складалася з такіх-жа тубыльцаў, як і паўстанцы, толькі набраных з розных месц.

Аднаго выгляду гэтага войска было досыць, каб пераканацца ў непараможнасьці і магутнасьці белых уладароў. Ня ведалі толькі жыхары, што на 40 мільёнаў насельніцтва голяндцы мелі ўсяго толькі 30 тысяч войска. А з гэтых трыццаці тысяч у Бантам было накірована тысяч дзесяць.

Па дарозе адбываліся суд і расправа. Шукалі, галоўным чынам, комуністых, а ў комуністыя залічвалі і тых герояў, якія ішлі ў бойку «за сьвятую веру». А калі і такіх мала было, дык расстрэльвалі і тых, хто ні ў якай бойцы ня прымаў удзелу. Усё залежала ад сьведак. А сярод перапалоханага насельнцтва ўжо знашлося нямала такіх, якія досыць ахвотна пашлі на здраду…

Большасьць насельніцтва разьбеглася і пахавалася, хто куды. І чым далей унутр Бантаму, тым менш сустракалася людзей, тым пусьцей былі дэзы.

Тады генэрал-губарнатар абвясьціў загад:

«Усе жыхары павінны вярнуцца на свае месцы. Хто будзе злоўлены па-за сваёй вёскай, будзе разглядацца, як узброены паўстанец і расстрэльвацца на месцы».

Кіраўнікі паўстаньня добра ведалі «магутнасьць» голяндцаў. Ведалі, што хай толькі паўстаньне ахопіць больш значныя абшары, як

 

224