Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/229

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзьвюмастамі чалавек на пяцьсот. Нават, калі сто чалавек ворагаў будуць адцягнуты «белымі», усёроўна застаецца яшчэ чатырыста…

У гэты момант пачалася страляніна і з трэцяга боку, ззаду. Значыцца, яшчэ падышла дапамога. Цяпер ужо нечага было думаць…

Дружна кінуліся наперад інсургенты. Збоку, з крыкамі «Алла», кінуліся паўстанцы ў белых кашулях. Ззаду таксама пачуўся крык. Пры такіх умовах паднявольныя ўрадавыя салдаты хутка пакідалі свае вінтоўкі. Уцякло толькі чалавек пяцьдзесят…

Калі ўсе зышліся разам, дык убачылі, што трэцім атрадам быў атрад Гурана і Нонга. Пуан не адразу пазнаў Нонга, які цяпер быў ужо зусім не такім прасьцецкім вясковым дзяцюком, як раней.

— Адкуль? Якім чынам? — пачаў ён распытваць Нонга.

І той расказаў усе свае прыгоды. А Гуран падрабязна інформаваў аб паўстаньні ў Батавіі, аб іх вандраваньні, засадзе ў цясьніне.

— Пасьля гэтага мы ішлі толькі ўначы. Па дарозе натрапілі на гэты атрад і трымаліся за імі ўсьлед, пакуль прышоў час і нам прыняць удзел.

Сэлім у гэты час біўся, каб заняць горад Бантам, але посьпеху ня меў, бо яго войска было дрэнна ўзброена. Тады ён прыпыніў атакі і накіраваўся да Пуана, каб атрымаць зброю. А тымчасам Тэнанг быў узяты…


∗     ∗

— Ці варта нам пільнаваць гэтую зброю, калі такі гарачы час? — казаў Салул Гейсу пасьля таго, як прышоў пасланец з Суракарты. — Баюся, каб, пагнаўшыся за гэтым, мы ня страцілі важнейшае.

— Я думаю зброя і зьяўляецца важнейшай справай. Наша-ж задача захаваць яе.

— Усёроўна прыдзецца зьнішчыць яе, калі зноў прыдуць.

— Для нас выгадна зьнішчыць яе на вачох ворага. Хай думаюць, што мы не маглі яе выкарыстаць.

Прашло тры дні, а вораг не зьяўляўся.

— Калі так, можа Пуан пасьпее прысьці і другі раз, — пачаў ужо спадзявацца Салул.

Але заместа атраду Пуана зьявіліся пасланцы і паведамілі аб паўстаньні.

Можна ўявіць сабе, якое ўражаньне зрабіла гэта паведамленьне на таварышоў…

— А цяпер будзем зьнішчаць зброю? — запытаўся Салул.

— Ня ведаю, — задуменна адказаў Гейс. — Калі ўжо справа так пашла, — рызыкнем. Замуруем пячору так, каб пазнаць было нельга, і пакінем.

 

223