Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/213

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Старэйшы брат» энэргічна ўзяўся за працу. Загадаў і «малодшаму брату» пусьціць у рух увесь свой апарат. Нават «рэволюцыйны» Радан-Бого далучыўся да гэтай працы.

Яму няпрыемна было, што просты народ невядома пад чыім кіраўніцтвам, сам пачаў варушыцца. Паважаны Радан-Бого ўяўляў сабе справу зусім інакш, як яна апісваецца ў гісторыі. Вось які-небудзь князь ці выдатны саноўнік становіцца на чале свайго вернага народу і скідае ненавісную ўладу. А тут справа пачынаецца зусім не палюдзку. Гэтак, яны могуць, заместа карысьці, нарабіць шкоды. І Радан-Бого не за страх, а за сумленьне пачаў дапамагаць ураду.

Праз некалькі часу цесная турма ў Соло была запоўнена арыштаванымі. Але больш цяжкім ударам быў арышт 9 актыўнейшых настаўнікаў, у тым ліку і Пандо.

І, нарэшце, каля гэтага самага часу ў Сурабайі дзякуючы провокацыі, быў арыштаваны камітэт комуністычнай партыі.

Такім чынам, напярэдадні рашучых падзей, рух у Цэнтральнай Яве быў пазбаўлены кіраўніцтва.

Гэтыя весткі і прынёс пасланец Салулу і Гейсу…

Калі пасьля таго няўдалага сходу насьпех абмяркоўвалі, каму што рабіць, Нонг вельмі хацеў далучыцца да Гейса і Салула. Але выявілася, што для яго ёсьць больш адпаведнае заданьне. Патрэбен быў чалавек, які перавёз-бы і распаўсюдзіў проклямацыі ад Соло да Батавіі. Больш адказныя таварышы, зьвязаныя організацыйнымі справамі, не маглі займацца гэтым, а рэшта ў сваім жыцьці ніколі нікуды не выяжджалі. А Нонг і езьдзіў і ўжо выявіў сваю здольнасьць.

Такім чынам, Нонг, неспадзявана для сябе самога, зрабіўся бывалым, спрытным і адказным чалавекам.

Дасталі просты плецены кошык, палажылі на дно літаратуру, потым гародніны. Навучылі Нонга, што і як рабіць. Дзеля таго, што Нонг быў няпісьменным, а яшчэ больш для консьпірацыі, адрасоў і лістоў яму не давалі. Нонг павінен быў вывучыць напамяць тыя адрасы, па якіх ён павінен быў зьвярнуцца па дарозе. Толькі ў Батавію Салул пасылаў праз Нонга шыфраваны[1] ліст да таго таварыша, да якога ён заходзіў тады, калі быў «Тугаем». Але і на гэтым лісьце адрасу ня было напісана.

— Калі будзеш ісьці да гэтага таварыша, — навучаў Салул, — дык асабліва сьцеражыся, каб ніхто за табой не сачыў. Лепш тады зусім не зьяўляйся да яго, а пісульку парві.

Праз некаторы час просты тубылец Нонг ехаў сабе ў поезьдзе з кошыкам гародніны. У Джоджакарце, Маосе, Бандушу і іншых мясцох ён спыняўся, і кожны раз пасьля перапынку кошык рабіўся лягчэйшым. Жыцьцё навакол ішло таксама, як і раней. Таксама

  1. Шыфраваны — сакрэтны, напісаны ўмоўнымі знакамі.
 

207