Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/212

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Праз некалькі часу ланцуг згарнуўся, Пуан з таварышамі пашоў далей, захапіўшы з сабою палоннага афіцэра, а на месцы засталіся 15 абаронцаў.

Пад вечар зьявіўся пасланец з цэнтру і прынёс весткі, якія значна ўскладнялі і заблытвалі ўсю справу…


VIII. МІСІЯ НОНГА.

Правал у Суракарце і Сурабайі. — Нонгаў кошык. — На радзімым слупку. — Зноў у Батавіі. — Нязвычайная ахвяра сьвятой хвізе. — Ночная чарга. — Новы знаёмы.

Пасьля таго, як быў злоўлен Гоно, сход, зразумела, ня мог адбыцца. Лятучая нарада актыву ў працягу некалькіх хвілін павінна была абмеркаваць бліжэйшыя, неадкладныя пытаньні і зараз-жа разысьціся.

Галоўная небясьпека пагражала Гейсу і Салулу, бо на іх цяпер павінна было пачацца асабліва ўпартае паляваньне. Таму яны накіраваліся да «Скал ластаўкіных гнёздаў», каб прыняць удзел у найважнейшай справе і разам з тым уцячы далей. Ня будзем апісваць, як яны хаваліся і ўцякалі ў працягу некалькіх дзён. Усё гэта лёгка сабе ўявіць. Нарэшце, як мы бачылі, яны дасягнулі сваёй мэты.

Пандо ня мог ужо вярнуцца дадому, бо ён быў высачаны. Але яго прысутнасьць у Суракарце была неабходна. Ён зьяўляўся галоўным вузлом рэволюцыйнага руху ў раёне. Ён аб’яднаў чалавек 20 настаўнікаў, якія зьяўляліся галоўнымі дзеячамі ў гэтай цёмнай краіне, дзе сьвядомых і загартаваных рабочых зусім ня былі. Склад яго таварышоў, да таго-ж параскіданых у розных куткох, быў самы рознастайны. Тут былі і сябры Сарэкат-Райяту, і мусульманскай партыі, якія ўяўлялі сабе рэволюцыю на манер Радан-Бого, і беспартыйныя рэволюцыянэры па свайму пачуцьцю, і некалькі сяброў комуністычнай партыі. Усіх іх аб’яднала нянавісьць да чужаземных уладароў. Трэба было падтрымліваць гэтыя іскры, каб у рашучы момант з дапамогай іх запаліць агульны пажар.

К гэтаму часу з Сурабайі прыбыла значная партыя проклямацый. Праз некалькі дзён горад і вёскі былі засыпаны гэтымі проклямацыямі. Цікава адзначыць, што ў даным выпадку вялікую карысьць прынесла… няпісьменнасьць насельніцтва!

Дзякуючы ёй, проклямацыі чыталіся колектыўна. Вакол чытача зьбіраліся няпісьменныя, слухалі, разважалі, і агульнае абурэнне

было больш эфэктным, чымся ў кожнага паасобку.

 

206