Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/185

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэта быў-бы найлепшы выхад. А паліцыю Нонг пазваў-бы толькі тады, калі пераканаўся-б, што яго «сябра» забіты; нават сам даканаў-бы яго, калі патрэбна было-б.

А Като таксама быў задаволены сваім плянам…

Праз поўгадзіны ён заўважыў, што наперадзе нешта варушыцца. Асьцярожна, ад каменя да каменя, паўзьлі цені. Трэба было альбо быць сьмелым да шаленства, альбо хітрым, задзірлівым і ўпэўненым у сваім пляне, каб трымацца так спакойна, як трымаў сябе Като.

— Гэй! Пачакайце! — крыкнуў ён да ценяў. — Я адзін. Давайце перагаворым.

Адтуль ніякага адказу.

— Гэй! Цянь-Фу! Не хавайся. Ня варта. Ваш вартаўнік, пэўна, сказаў вам, што нас двое. Ну, дык вось адзін з нас знаходзіцца па-за могілкамі і чакае вынікаў. Калі-б вам удалося мяне забіць, дык праз некалькі хвілін ён прывядзе паліцыю, і тады ня толькі вы атрымаеце кару, але і загіне ўвесь ваш тавар. Апрача гэтага, я маю рэвольвэр, нараблю шуму, можа і з вас некалькіх заб’ю. Такім чынам, самі бачыце, бойка не прынясе вам аніякай карысьці. Нават, калі пераможаце, дык будзеце мець: страту тавару, сьмерць аднаго ці двух чалавек і суд для рэшты. Давайце лепш пагаворым папрыяцельску. Хай падыдзе адзін з вас бліжэй. Ня рухайцеся! Ня рухайцеся! Зараз страляць буду. Хай адзін падыходзіць!

Усё гэта Като сказаў досыць ціхім голасам, каб ня было чуваць далей, чымся трэба. Але ўсе словы былі выразны і добра чутны. Нонг знаходзіўся значна далей і нічога ня чуў, толькі напружана чакаў стрэлаў.

Некалькі хвілін усё было ціха. Като з рэвольвэрам у руцэ сачыў навакол, каб ніхто не падкраўся.

— Ну, Цянь-Фу, хутчэй! Ці-ж ты дурны, ці-ж ты ня можаш падлічыць усе выгады ад маёй прапановы?

Нарэшце, падняўся адзін цень і падышоў на некалькі крокаў.

— Якія-ж твае ўмовы? — прамовіў кітаец, і ў голасе яго было столькі стрыманай злосьці, што нават Като крыху жудасна стала.

— Прыяцельскія, па знаёмству толькі, — адказаў ён. — Ты-ж ведаеш, што заместа таго, каб рызыкаваць і набыць сабе ворагаў, я мог-бы ціхенька сказаць на вуха, каму трэба, і без усялякага клопату атрымаць трэцюю частку ўсяго тавару. Ты трапіў-бы пад суд і нават ня ведаў-бы, адкуль табе прышло гэткае шчасьце, ды і на мяне ня меў-бы злосьці. Згодзен ты, што я мог-бы так зрабіць?

— Такі, як ты, вядома, мог-бы, — прахрыпеў Цянь-Фу.

— Згодзен ты, што ў такой труне можна зьмясьціць опіуму і іншых рэчаў тысячы на тры гульдэнаў.

— Куды там на тры тысячы! — жыва адказаў кітаец. — Ды ў

мяне і ўсяго капіталу ня будзе трох тысяч.

 

179