Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/172

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

джаў пасьля захаду, каб толькі ня страціць гэтую прыемнасьць. І голяндцы шчодра ахвяравалі на гэтую справу некалькі кілё пораху. Трэба яшчэ дадаць, што сусухунан наогул рэдка выяжджаў з свайго кратону. Дзеля гэтага кожны раз трэба было «параіцца з малодшым братам», а гэты брат вельмі часта «ня раіў» выяжджаць. Таму вялікі імпэратар бадай увесь век сядзеў у сваім кратоне, нібы пад арыштам.

Адчынілася брама, і на плошчу высыпала цэлая арава прыдворнага народу ў самым рознастайным, і рознакаляровым убраньні, нібы карнавал нейкі. Воіны з пікамі і шчытамі, царскія зброяносцы, саноўнікі пад сваімі пайёнгамі, розныя слугі, з якіх двое несьлі залатыя царскія плявальніцы.

Імпэратар сядзеў у высокай пазалочанай карэце, запрэжанай шасьцёркай коняй. На кожным кані сядзеў вярхом слуга. На перадку — два фурманы, ззаду — пайёнганосец з жоўтым пайёнгам. Адным словам, кожнаму было відаць, які вялікі і магутны імпэратар Паку-Бувоно… і г. д.

Рэзыдэнт вышаў насустрач пачэснаму госьцю і спаткаў яго на ганку. Абодва «браты» павольна, царамонліва і нізка пакланіліся адзін аднаму, а потым рэзыдэнт узяў імпэратара пад ручку і павёў у пакой. Дзеля таго, што сусухунан прыехаў не надоўга, па справе, — ён загадаў сваім людзям застацца і чакаць яго на вуліцы.

Калі «браты» апынуліся адны ў габінэце, паводзіны абодвух адразу зьмяніліся. Старэйшы брат адразу страціў усю сваю важнасьць і неяк лісьліва пазіраў на малодшага, а малодшы, наадварот, пакінуў лісьлівасьць і дзелавіта запытаўся:

— Чым магу служыць вашай вялікасьці?

— Я заўсёды рады навясьціць майго брата і протэктара, — соладка адказаў сусухунан.

— Вельмі прыемна. Мне самому заўсёды прыемна бачыць вашу вялікасьць, — абыякім тонам прамовіў рэзыдэнт.

— Праз пяць дзён будзе наша вялікае сьвята — Сурах. Паміж іншым, я хачу паставіць цікавую бойку зьвяроў. Думаю, вы не адмовіцеся паглядзець на гэта.

— Вельмі дзякую вашу вялікасьць. Гэта, мусіць, вельмі цікава.

— Толькі вось… бачыце… э-э… бачыце, крыху грошай не хапае.

— Гэта няпрыемна, — пашкадаваў рэзыдэнт.

— Дык вось я і хачу папрасіць вас адпусьціць крыху ў лік маёй пэнсіі, — скончыў сусухунан нават з нейкім хваляваньнем.

— А ці вы ведаеце, ваша вялікасьць, што ўсе грошы за гэты год ужо ўзяты?

— Ведаю. Мне міністар фінансаў надойчы сказаў, — апусьціў вочы імпэратар. — Але я спадзяюся, вы не адмовіцеся даць мне

крыху наперад.

 

166