Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/171

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Пад гэтым мундзірам ты хаваеш усё нядобрае. Ну, кажы чаго табе трэба?

— Я чуў, што ты ня будзеш сьвяткаваць сьвята Сурах. Калі гэта праўда, дык ці не прадасі мне свайго тыгра для бойкі зьвяроў?

Сусухунан устаў і з гонарам адказаў:

— Ты заўсёды падбіраеш самыя паганыя і злосныя чуткі. Тыгра мне самому патрэбны для бойкі зьвяроў у сьвята Сурах.

Ён адвярнуўся і адышоў у бок, даючы ўразумець, што размова скончана.

— Як хочаш, — сказаў Мангко Нэгоро, паціснуўшы плячыма і вышаў вон.

— Гэтая гадзіна зьбірае ўсе плёткі. Адкуль яны пашлі? — грозна зьвярнуўся сусухунан да Радан-Бого.

Той зусім прыліп да зямлі.

— Хай гаспадар мой зараз-жа адсячэ мне галаву, калі я маю да гэтага якое-небудзь дачыненьне, — прастагнаў небарака.

— Ідзі і папярэдзь рэзыдэнта, што я хачу наведаць яго, — загадаў сусухунан і пачаў нэрвова хадзіць з кута ў кут.

Радан-Бого задам выпаўз за дзьверы.

Маленькая «сямейная» сцэна з Мангко Мэгоро зьяўляецца адным з шматлікіх вынікаў голяндзкай політыкі. Гэты Нэгоро быў пляменьнікам сусухунана і офіцыйна лічыўся яго насьледнікам. Дзякуючы таму, што ў Суракарце ня было сталага закону аб тым, хто павінен быць насьледнікам, голяндцы самі абіралі яго з сям’і сусухунана і «прапанавалі» імпэратару, каб ён офіцыйна зацьвердзіў гэтага наступніка.

Няма чаго і казаць, што голяндцы абіралі такога насьледніка, які целам і душой належаў да іх. Яму голяндцы таксама плацілі грошы (тысяч 200 гульдэнаў у год), давалі пад яго каманду спэцыяльны атрад войска, а каб сусухунан ня мог чапляцца да яго і вымагаць агульных надзвычайных знакаў пашаны, — зрабілі яго голяндзкім падпалкоўнікам, з абавязкам насіць гэты мундзір заўсёды. Ён меў асобны палац, асобную гаспадарку і наогул не залежаў ад імпэратара.

Нельга думаць, што голяндцы былі асабліва прыхільны да насьледніка. Не, да абодвух яны адносіліся аднолькава, але сусухунан вельмі выразна адчуваў, што калі ён страціць ласку ў голяндцаў, дык на другі дзень лёгка і зусім законна на яго месцы апыніцца яго заступнік. А сам заступнік заўсёды быў рады дапамагчы імпэратару страціць гэтую ласку.

Пачуліся гарматныя стрэлы: гэта было знакам таго, што яго вялікасьць выяжджае з кратону. Гэтыя стрэлы давалі сусухунану найвялікшае задавальненьне. Падумаць толькі: самі голяндцы так шануюць яго! Паводле нейкіх там голяндзкіх правілаў, нельга страляць пасьля захаду сонца. Дзеля гэтага сусухунан ніколі не выяж-

 

165