Філімон (распранаючыся). Што, Марта, робіш сягоньня на абед?
Марта. А што-ж я магла зрабіць за гэтакія грошы! Будуць блінчыкі і супчык — больш нічога.
Філімон. Ну, добра, толькі пасьпяшайся, бо мала маю часу. Пасьля абеду шмат яшчэ маю работы.
Марта. Як зварыцца, дык і падам. Сырога-ж есьці ня будзеце. (Пайшла ў кухню).
Зьява 5.
ФІЛІМОН, ЛЮБА і МІКОЛА.
Філімон (пабачыўшы Міколу). А, вы ўжо прыйшлі! Добры дзень! Даўно чакаеце? А ў мяне гэтулькі дзела!
Мікола. Не, толькі што…
Філімон. Ну, дык вось, калі ласка, сядайце, пагаворым. Ну, значыцца, перш-на-перш аб цане, бо я чалавек небагаты, я многа плаціць не магу.
Мікола. Э, глупства… я магу і так… бяз грошай.
Філімон. Ну як-жа ж так? Гэта неяк не таго.
Мікола. Нічога… У мяне шмат свабоднага часу… Я з прыемнасьцю.
Філімон. Ну, добра. Калі вы ўжо такі… сымпатычны чалавек, дык хай і так будзе, нічога не парадзіш. Я вам аддзякую за гэта пасьля, як ужо буду міністрам. Я вам дам службу ў сваёй кан-