— Мой пан, — адказаў Балдуін, — умее на пагарду адказваць пагардаю, за ўдары адплочваць ударамі, а за ласкавасць — ласкавасцю. Калі вы не хочаце ўзяць ад яго хоць-бы частку таго выкупа, якія вызначылі за ўзбраенне іншых рыцараў, я павінен пакінуць тут яго ўзбраенне і каня.
— Лоўка сказана, добры зброяносец, — сказаў рыцар Пазбаўлены Спадчыны. — Аднак усё-такі не пакідайце мне ні зброі, ні каня, звярніце іх гаспадару… Калі-ж ён не захоча ўзяць іх назад, вазьмі іх сабе, мой сябра і ўладай на-здароўе.
На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстоўваць адсканаваную старонку ў якасці выявы, адрэдагуйце гэту старонку і замяніце "{{Няма выявы}}" на "{{Неапрацаваная выява|Айвенго (1934).pdf/67}}". У адваротным выпадку, калі вы можаце прадаставіць выяву, зрабіце гэта. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
Балдуін нізка пакланіўся і пайшоў разам з астатнімі сваімі таварышамі, а рыцар Пазбаўлены Спадчыны вярнуўся ў шацёр.
— Да гэтага часу, Гурт, — сказаў ён свайму слузе, — рэпутацыя англійскага рыцарства яшчэ не пацярпела ў маіх руках.
— А я, — сказаў Гурт, — для саксонскага свінапаса не дрэнна адыграў ролю нармандскага зброяносца?
— Павер, што я змагу ўзнагародзіць цябе за верную службу, Гурт. Вось табе ад мяне дзесяць залатых манет.
65