Старонка:Айвенго (1934).pdf/325

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗАЎВАГІ

Старонка 5

1) Дон — рака, якая выцякае з Пенінскіх гор у Англіі і ўпадае ў раку Узу.
2) Шэфільд — горад у верхняй даліне р. Дона, у працягу раду вякоў вядомы жалезавыпрацоўчай прамысловасцю. Спачатку быў маленькім, феадальным мястэчкам.
3) Донкастэр — старадаўні рымскі ўмацаваны лагер — некалі быў сталіцаю вобласці.
4) Бард — спявак на банкетах і бойках у галаў і іншых кельцкіх народаў (германцаў, англа-саксаў).
5) Рычард І — англійскі кароль, які царстваваў з 1189 па 1199 год.
6) Васал — землеўладар феадальнай эпохі, уладаў участкам зямлі буйнага землеўладара (сюзерэна), у якога ён быў у поўным падначаленні і залежнасці.

Старонка 6

7) Адным з самых цяжкіх прыгнётаў таго сумнага часу былі „лясныя законы“. Гэтыя цяжкія ўзаконенні, гаворыць Вальтэр Скотт, з’явіліся простым вынікам нармандскага заваявання, таму што раней саксонскае ўлажэнне аб паляванні было мяккае і лагоднае, а Вільгельм Заваявацель з такім запалам адносіўся да палявання і да ўсіх звязаных з гэтым правоў, што ўвёў у гэтых адносінах самыя жорсткія правілы. Устанаўленне так званага „Новага Запаветнага Лесу“ паказвае, як адбівалася гэтае яго захапленне на мясцовым насельніцтве. Нямала квітнеючых паселішчаў было знішчана і жыхары былі пушчаны па свету, толькі дзеля пашырэвня паляўнічых угоддзяў.
Каб сабакі, патрэбныя для аховы статкаў, не маглі кідацца на буйную дзічыну, іх знарок калечылі, і гэта называлася „законным адсячэннем“: ім адсякалі пярэднія ступні.

Старонка 10

8) Эпікурэйскі — той, што ставіць вышэй усяго асалоду.